Если вы не знаете ирландские песни и белорусский язык, лучше просто пролистайте.
читать дальше
Яднайся Беларусь( A nation once again)
Калі пажарам грае кроў,
Натхняюць нас быліны,
У якіх за годнасць і любоў
Змыкаюць строй плячыма.
Каб у барацьбе праславіць род,
Да неба я малюсь,
Што будзе край мой назаўжды
Зноў звацца Беларусь!
Яднайся, Беларусь! Уздымайся, Беларусь!
Каб горда і да скону дзен зноў звацца Беларусь!
Мы здрайцам волю аддалі,
І гонар разам з ею.
Схілялі сэрцы да зямлі
На пару з галавою.
Я чую спеў сярод нябес
І ад яго прачнусь.
Анела голас кліча зноў:
“Да праўды, Беларусь!”
Да праўды, Беларусь! Да праўды, Беларусь!
Каб горда і да скону дзен зноў звацца Беларусь!
І гэты голас быццам гімн
Уздымае сцяг да волі.
За шчасце і за сэнс у ім
Без пркрасці і болю.
Усім ведаць кошт сваей душы—
Да гэтага імкнусь.
Каб сярод моцных роўным стаць,
Каб верыць у Беларусь!
Каб верыць у Беларусь! Каб верыць у Беларусь!
Каб горда і да скону дзен зноў верыць у Беларусь!
Яднайся, Беларусь! Уздымайся, Беларусь!
Каб горда і да скону дзен зноў звацца Беларусь!
Што мела я? (Four green fields)
Што мела я?—кажа мудра жанчына.
Што мела я?--горда ў вочы глядзіць яна.
Сярод іншых моў,
Мову мела напеўней ветру,
Толькі здрайцы ўраз
Яе ганьбай пакрылі для ўсіх.
Але ж есць у мяне
Тыя дзеці, што бачаць праўду,
І яны барацьбе
Зноў навучаць дзяцей сваіх.
«Снежнем адным»--кажа мудра жанчына.
«Снежнем адным»--горда ў вочы глядзіць яна.
Мае дзеці сцяной
Супраць катаў мужна стаялі
Фарбавалі крывей
Снег у колер вольных сцягоў.
І на мове маей
“Жыві вечна!”—яны крычалі
І спявалі ўслых,
Не схіляючы долу галоў.
Што маю я?-- кажа мудра жанчына
Што маю я?—горда ў вочы глядзіць яна.
Сярод іншых моў
Мая мова трымаецца ў турмах
У чужынскіх руках
Яе гнуць да самай зямлі
Але ж ўнукі мае,
Будуць лепшую ведаць зброю
І пасля перамог
Горда кропкі ставіць над “і”.