Магутны Божa, Уладар сусьветаў

Вялікіх сонцаў і сэрц малых.

Над Беларусяй ціхай і ветлай

Рассып праменьні Свае хвалы.





Дай урадлівасьць жытнёвым нівам.

Учынкам нашым пашлі ўмалот

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.





Дай спор у працы будзённай, шэрай

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

(с)